Спартыўны зімовы сезон адкрыты ў Заводскім раёне Мінска

8 декабря 2022

Спартыўны зімовы сезон адкрыты ў Заводскім раёне Мінска. Тут ужо залілі 3 мабільныя каткі. Адзін з іх - самы вялікі па плошчы ў горадзе: 4 тысячы ледзяных квадратаў. Побач абсталявалі насыпную снежную горку для катання на цюбінгах з улікам мер бяспекі. Увесь неабходны інвентар можна ўзяць у пункце пракату. Недалёка ад спартыўнага катка размясцілася і лыжная траса. Яе працягласць 2 кіламетры 400 метраў. Лыжы і экіпіроўку таксама можна ўзяць у арэнду. Навічкі ў катанні на лыжах могуць скарыстацца паслугамі трэнера.

Далейшая падрыхтоўка трас пачнецца, калі слупок тэрмометра пратрымаецца на адзнацы мінус 10 мінімум трое сутак. Снегам накрыюць астатнюю частку лыжнага маршруту.