Лік ахвяраў тэракта ў Францыі павялічыўся да чатырох чалавек

24 марта 2018

У бальніцы памёр афіцэр паліцыі Арно Белтрам. Падчас учарашняй атакі ён прапанаваў памяняцца месцамі з заложнікам. Мужчыне было 45 гадоў. Нагадаю, напярэдадні на поўдні Францыі адбылася серыя нападзенняў. Выхадзец з Марока напаў на аўтамабіліста, забіў двух чалавек і адабраў машыну, пасля чаго адкрыў агонь па спецназаўцах, якія вярталіся з прабежкі. Затым ён уварваўся ў супермаркет і захапіў заложнікаў. 16 чалавек атрымалі раненні. Інцыдэнт прызналі тэрактам.