Лік ахвяраў лясных пажараў у Каліфорніі дасягнуў 23

11 ноября 2018

Гэта перадае агенцтва Associated Press са спасылкай на ўлады амерыканскага штата. Прыроднае ўзгаранне ўжо назвалі самым разбуральным у гісторыі. На барацьбу са стыхіяй накіраваныя больш як 3 тысячы ратавальнікаў. Спыніць агонь перашкаджае моцны вецер. У шэрагу акруг уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Прэзідэнт ЗША ўсклаў віну за ўзгаранні ў Каліфорніі на ўлады штата і прыгразіў пазбавіць яго федэральнага фінансавання.