Колькасць пацярпелых у ДТЗ у Італіі ўзрасла да 37 чалавек

22 мая 2019
12 з іх - грамадзяне Расіі. Ахвярай аварыі стала гід, якая суправаджала турыстаў. Зараз усіх пацярпелых размясцілі ў найбліжэйшых бальніцах:  чацвёра  ў вельмі цяжкім стане. За іх жыццё змагаюцца ўрачы. Нагадаем, экскурсійны аўтобус з шасцю дзясяткамі пасажыраў накіроўваўся ў Сіену. Паводле  папярэдняй версіі, вадзіцель не справіўся з кіраваннем пры крутым павароце, у выніку аўтобус скаціўся ў кювет і перакуліўся.