Колькасць насельніцтва Зямлі 1 студзеня складзе амаль 7,5 мільярдаў чалавек

29 декабря 2017

Колькасць насельніцтва Зямлі 1 студзеня складзе амаль 7 з паловай мільярдаў чалавек. З такім прагнозам выступілі спецыялісты Бюро перапісу ЗША. Чакаецца, што ў студзені кожную секунду на свет будуць з'яўляцца больш за 4 дзяцей. Навукоўцы нагадваюць, што ў 2011 колькасць насельніцтва планеты дасягнула 7 мільярдаў. Мяркуецца, што да 2050 нас будзе 9 мільярдаў.