Чым пагражае расавы бунт у ЗША напярэдадні выбараў?

31 мая 2020
28 мая Дональд Трамп падпісаў указ "Аб прадухіленні анлайн-цэнзуры". Момант эпахальны. Зараз сацыяльныя сеткі могуць страціць абарону ад судовага праследавання ў ЗША з-за мэдыякантэнту, які публікуецца карыстальнікамі. Трамп лічыць, што буйныя анлайн-платформы, карыстаючыся некантраляванай уладай, вядуць выбарачную цэнзуру.

Некалькі дзён таму "Твітар" пазначыў адразу дзве публікацыі прэзідэнта Амерыкі як "тыя, што маюць патрэбу ў праверцы выкладзеных фактаў". Па сутнасці, гаспадара Белага дома абвінавацілі ў хлусні. Спецуказ істотна астудзіць запал сацыяльных сетак у мадэрыраванні апублікаванага кантэнту.

Яшчэ адно болевае месца гэтага тыдня для ЗША - масавыя беспарадкі, якія ўспыхнулі ў Мінеапалісе. Дэтанатарам паслужыла смерць чарнаскурага мужчыны. 

Падчас арышту паліцэйскія на вачах прахожых некалькі хвілін душылі бяззбройнага  Джорджа Флойда. Пазней у медыцынскім заключэнні напішуць, што ў мужчыны былі праблемы з сэрцам, што і стала прычынай смерці…

Каменданцкая гадзіна ўведзеная больш чым у 20 гарадах ЗША. Беспарадкі суправаджаюцца сутыкненнямі з паліцыяй, падпаламі і марадзёрствам. У Філадэльфіі больш як 10 паліцэйскіх атрымалі раненні. А ва ўсім штаце Мінесота цалкам мабілізаваная Нацгвардыя (відэа). 

Так чым пагражае расавы бунт у ЗША напярэдадні выбараў, спрабавала зразумець Марыя Пятрашка (відэа).