Былы прэм'ер-міністр Партугаліі Антоніу Гутэрэш прызначаны на пасаду генсакратара ААН

7 октября 2016

Савет Бяспекі ААН падтрымаў прызначэнне былога прэм'ер-міністра Партугаліі Антоніу Гутэрэша на пасаду генсакратара ААН. Пры галасаванні па кандыдатуры Гутэрэша члены СБ ААН прадэманстравалі адзінства. Рэзалюцыя СБ з адпаведнай рэкамендацыяй будзе перададзена ў Генеральную Асамблею ААН.

Расказвае Юлія Неф.

Антоніу Гутэрэш - 67-гадовы партугальскі палітык, які з 1995 па 2002 займаў пасаду прэм'ер-міністра Партугаліі. Варта адзначыць, што акрамя роднай партугальскай ён свабодна валодае іспанскай, англійскай і французскай мовамі. Скончыў школу з адзнакай, а затым прадоўжыў навучанне ў Вышэйшай тэхнічнай школе. Там прысвяціў сябе сацыяльнай працы ў рамках моладзевай каталіцкай студэнцкай арганізацыі. Пасля навучання Гутэрэш пачаў выкладаць, аднак неўзабаве сышоў у палітыку. Уступіў у рады сацыялістычнай партыі, а затым пачаўся перыяд цэлага шэрагу важных прызначэнняў, у выніку займае пасаду генеральнага сакратара партыі, з якой ён перамог на парламенцкіх выбарах 1995 і 1999 гадоў. Антоніу Гутэрэш таксама быў старшынёй Сацыялістычнага інтэрнацыяналу. У 2005 годзе Гутэрэш заняў пасаду вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Адзначаецца, што за гады яго кіраўніцтва, колькасць чыноўнікаў у штаб-кватэры ў Жэневе скарацілася. Аднак здольнасць агенцтва своечасова рэагаваць на міжнародныя крызісы, накіроўваючы сваіх супрацоўнікаў у "гарачыя кропкі", значна палепшылася.

Антоніу Кошта, прэм'ер-міністр Партугаліі: "Партугалец, для нас гэта гонар і вялікая радасць. Усё паказвае на тое, што ў нас ёсць правільны чалавек у правільным месцы. Я чакаў, што на 6-ом галасаванні ні ў кога не ўзнікае сумненняў, што Антоніу Гутэрэш - лепшы кандыдат на пасаду генеральнага сакратара ААН. Ён мой сябар - я вельмі рады за яго, а тое, што ён партугалец - гэта неймаверны гонар".

Аўгуста Сантас Сілва, міністр замежных спраў Партугаліі:

"Гэта не толькі перамога Антоніу Гутэрэша, гэта перамога Партугаліі, таму што ён адзін з самых важных кандыдатаў. Антоніу Гутэрэш выконваў паўнамоцтвы ў партугальскім урадзе, і менавіта на партугальскай мове ён падаў заяўку на пасаду сакратара ААН. Гэта перамога партугальскай дыпламатыі. А галоўныя характарыстыкі Гутэрэша - гэта прафесіяналізм і вопыт працы не толькі ўнутры краін, але і за мяжой. Ён валодае глыбокім веданнем структуры ААН, карыстаецца заслужанай павагай".

Быўшы вярхоўным камісарам па справах бежанцаў, Гутэрэш нястомна пераконваў урады найбольш развітых і багатых краін свету вылучаць больш сродкаў і рэсурсаў на дапамогу пацярпелым у канфліктах і ад стыхійных бедстваў.

Эксперты сцвярджаюць, што Гутэрэш здольны ўдыхнуць новае жыццё ў ААН.

На высокую пасаду Антоніу Гутэрэш уступіць у пачатку студзеня. Генеральны сакратар выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў з магчымасцю перавыбрання.