26 жніўня "БНТУ-БелАЗ" і "Гомель" пазмагаюцца за Суперкубак Беларусі па гандболе

26 августа 2023

Сёння вызначыцца ўладальнік Суперкубка Беларусі па гандболе сярод жаночых каманд. За трафей будуць змагацца два флагманы айчыннага гандбола: дзеючы чэмпіён і ўладальнік Кубка краіны - "Гомель" і "БНТУ-БелАЗ".

Мінчанкі апошнія два сезоны застаюцца без тытулаў, ва ўсіх турнірах саступаючы першае месца дзяўчатам з паўднёвага рэгіёна. Ці ўдасца змяніць статыстыку сёння? Даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5". Пачатак у 14:50.