Брытанскі мільярдэр Рычард Брэнсан стаў зоркай стужак навін

12 мая 2013
Прайграўшы заклад не менш багатаму бізнесмену Тоні Фернандэсу, эпатажны багатыр прыбраўся сцюардэсай авіякампаніі AirAsia, падняўся на борт самалёта і добрасумленна адпрацаваў адзін рэйс. Са свайго пераўвасаблення магнат зрабіў сапраўднае шоу. Папярэдне публічна пагаліўшы ногі і нафарбаваўшы вусны чырвонай памадай, што з'яўляецца абавязковым для працаўніц авіярэйсаў кампаніі Фернандэса. Пасажыры, мяркуючы па рэакцыі, засталіся задаволеныя. Відавочна, што Тоні Фернандэс таксама.