Брытанская паліцыя адшукала скрыпку Страдывары

30 июля 2013
Яна была выкрадзеная ў Лондане 3 гады таму. Толькі паводле прыблізных ацэнак, кошт шэдэўра, створанага скрыпічных спраў майстрам з італьянскай Крэмоны тры стагоддзі таму, складае 2 мільёны долараў. Да крадзяжу на гэтым інструменце іграла скрыпачка з Паўднёвай Карэі Мін Чын Кім. Прадстаўнік паліцыі заявіў, што скрыпка была настолькі вядомая, што перапрадаць яе апынулася проста немагчыма.