Вялікая выратавальная аперацыя разгарнулася мінулым вечарам у Крыме

12 августа 2013

Ратавальнікі эвакуіравалі турыстаў, якія захраснулі на вышыні. З-за паломкі на знакамітай канатнай дарозе Місхор - Ай-Петры пасажыры на некалькі гадзін аказаліся заблакіраваныя ў вагончыках. Адзін з іх завіс на вышыні 50 метраў, другі - 140. Увогуле ў іх знаходзілася 76 чалавек, у тым ліку 13 дзяцей: турысты з Расіі, Украіны і Арменіі. Як паведамілі нашаму агенцтву ў МНС Ялты, беларусаў сярод пасажыраў не было.

Спачатку дарогу спрабавалі запусціць, але гэта не ўдалося. Затым людзей спускалі на зямлю на тросах. У аперацыі ўдзельнічалі каля сотні ратавальнікаў. Работу ўскладняў моцны вецер. Уначы ўсе былі выратаваныя, шпіталізацыя нікому не спатрэбілася. Прычыны здарэння высвятляюцца.