Вайскоўцы праводзяць маштабныя вучэнні

26 декабря 2013

Маштабнымі манеўрамі адзначылі пачатак новага навучальнага года беларускія вайскоўцы. І хаця старт армейскім будням быў дадзены напачатку снежня, месцы за партамі ў класах вельмі хутка змянілася пазіцыямі на палігонах. Адразу на некалькіх ваенных базах прайшлі тактычныя вучэнні з баявой стральбой. Адметна, што на гэты раз была парушана пэўная традыцыя. Ранней такія мерапрыемствы праходзілі напрыканцы навучальнага года, пасля знаёмства салдат з тэарэтычнымі матэрыяламі. Сёння ж канспекты і падручнікі на старце былі замененыя аўтаматамі і баявымі машынамі.


Такія манеўры без размінкі аказаліся вельмі паспяховымі. Але вынік пакуль падводзіць рана. Наперадзе яшчэ некалькі адказных маршаў у раёны палігонаў. Па маштабе і колькасці ўдзельнікаў такія манеўры не могуць, вядома, параўнацца з вучэннямі Захад- 2013. Але менавіта гэтыя аперацыі могуць стаць гарантам поспеху на найбуйнейшых ваенных мерапрыемствах.