Сёння Міжнародны дзень абдымкаў

21 января 2020
Беларусы разам з усім светам адзначаюць Дзень абдымкаў. Прыйшло гэтае свята ад аўстралійскага студэнта, які пачуваўся самотна. Таму ён стаў раздаваць свае абдымкі незнаёмцам, і яны адказалі ўзаемнасцю. Так да яго і да гэтых людзей прыйшло пачуццё душэўнага цяпла і неабходнасці. Дарэчы, падчас абдымкаў у арганізме выпрацоўваюцца гармоны шчасця і радасці, якія выклікаюць эйфарыю і добры настрой на цэлы дзень. Гэты прыклад разляцеўся па ўсёй Аўстраліі, а потым ператварыўся ў свята, якое адзначаюць кожны год дваццаць першага студзеня. 

У гэты дзень неабходна абдымацца да дванаццаці разоў, каб адчуваць сябе шчаслівым чалавекам. Таму абдымайцеся на здароўе.