Балгарыя адкрыла межы для грамадзян Еўрасаюза і шэнгенскай зоны

22 мая 2020
Балгарыя адкрыла межы для грамадзян Еўрасаюза і краін - членаў Шэнгенскага пагаднення. Карантын, аднак, краіна не адмяняла: усе, хто заязджае ў краіну,  павінны будуць правесці два тыдні пад замком. Выключэнне зроблена для тых, хто не затрымаецца даўжэй за тыдзень. Балгары спадзяюцца, што адкрыццё меж дазволіць рэанімаваць турыстычную галіну, якая церпіць катастрафічныя страты.