24 июля 2020
Прэзідэнт наведаў 5-ю асобную брыгаду спецназа
На варце суверэнітэту і нацыянальных інтарэсаў. Сёння Прэзідэнт наведаў пятую асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы. Гэта адно з вядучых злучэнняў сіл спецаперацый. Тут нясуць службу лепшыя з лепшых. Брыгада па праве лічыцца элітай Узброеных сіл краіны. Прэзідэнту паказалі ўзоры ўзбраення, рыштунак і амуніцыю падраздзяленняў спецназа. Аляксандр Лукашэнка ацаніў таксама ўзоры агульнавайсковай формы - яе абнавілі, палепшыўшы камфорт для любога надвор'я.
Сучасная армія гарантуе бяспеку краіны
Аляксандр Лукашэнка наведаў музей гісторыі і баявой славы брыгады. Яе атрад адзін з першых у свой час увайшоў у Афганістан і з гонарам выканаў абавязак. Больш за 400 салдат і афіцэраў адзначаныя ордэнамі і медалямі. І сёння аб абавязку і гонары, аб развіцці арміі размова зайшла на сустрэчы з воінскім калектывам. Да такіх падраздзяленняў заўсёды павышаная ўвага дзяржавы, бо сілы спецаперацый - адзін з асноўных кірункаў развіцця сучаснай і мабільнай арміі, дзе важная роля адводзіцца гарантаванню бяспекі краіны і недапушчэнню эскалацыі.
Новы басейн стаў падарункам жыхарам Мар’інай Горкі
Пасля Кіраўнік дзяржавы адправіўся ў горад і азнаёміўся з інфраструктурай нядаўна пабудаванага басейна. Мар’іна Горка святкуе свой дзень нараджэння - 65 гадоў! І самая вялікая плавальная пляцоўка ў раёне стала выдатным падарункам. У суседстве з басейнам - трэнажорная і атлетычная залы, пляцоўкі для заняткаў баскетболам і барацьбой, іншымі відамі спорту. Штодня новы комплекс змогуць наведваць больш за сотню чалавек, не толькі спартсмены, але і ўсе, хто любіць актыўнае жыццё. І гэта толькі адзін з аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры, якія ўзводзяцца ў рэгіёне.
Гораду - падарункі, марожанае - дзецям
Прэзідэнт яшчэ доўга размаўляў з людзьмі на розныя тэмы. Адказаў на пытанні і выслухаў пажаданні. А пасля атрымаў ад мар’інагорцаў вялікі кошык марожанага. Горад славіцца сваёй салодкай прадукцыяй. Прэзідэнт тут жа загадаў раздаць марожанае дзецям, якія прыйшлі на гэтую цёплую сустрэчу. Так што ў плюсе засталіся ўсе.