Больш як паўсотні мірных жыхароў загінулі ў Сірыі ў выніку авіяўдару

11 марта 2019

Больш як паўсотні мірных жыхароў загінулі ў Сірыі ў выніку авіяўдару міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША. Як паведамляе дзяржтэлебачанне Сірыйскай Рэспублікі, большасць з іх - жанчыны і дзеці. Было атакаванае селішча Багуз у правінцыі Дэйр-эз-Зор - яно знаходзіцца недалёка ад мяжы з Іракам. Раней сірыйскія СМІ неаднаразова паведамлялі пра гібель мірных жыхароў у выніку ўжывання кааліцыяй белага фосфару пры нанясенні авіяўдараў па Багузе. Дамаск заклікае ААН прыняць меры ў дачыненні да тых, хто ўжывае белы фосфар супраць цывільных асоб.