Больш за 35 тысяч удзельнікаў сёння пачалі Лонданскі марафон з маўчання

21 апреля 2013

Больш за 35 тысяч удзельнікаў сёння пачалі Лонданскі марафон з 30 секунд маўчання ў памяць аб ахвярах забегу ў Бостане. У знак салідарнасці з сем'ямі загінуўшых і пацярпелымі кожны бягун надзеў чорную стужку. Праз 6 дзён пасля тэракту ў ЗША гэты, самы масавы ў свеце марафон - яшчэ і першае маштабнае мерапрыемства пасля самой трагедыі. На прапановы адмяніць забег мэр горада адказаў: Людзей, моцных духам і целам, не запалохаць. У пацверджанне гэтаму на старт сёння выйшлі і ўдзельнікі бостанскага забегу, каб такім чынам сказаць сваё не сусветнаму тэрору. І ўсё ж дзеля засцярогі паліцэйскіх на вуліцах Лондана ўдвая больш за звычайнае. Дарэчы, забег у падтрымку Бостана праходзіць сёння і ў Гамбургу.