Двайное свята ў аграгарадку Ільі ў Вілейскім раёне

2 августа 2017

Двайное свята сёння адзначаюць у аграгарадку Ільі ў Вілейскім раёне. Дзень прарока Іліі – апекуна мястэчка – супадае са святам вёскі. Традыцыйна 2 жніўня мясцовыя жыхары з самай раніцы збіраюцца ў храме, а пасля ладзяць народныя гулянні. Рэпартаж Аляксандры Кавеліч.

Для гэтых юнакоў сёння трайное свята. Дзень вёскі супадае з урачыстасцю прарока Іліі – адпаведна, з іх імянінамі. Таму ўсе цёзкі, прызнаюцца, чакаюць гэтага дня ўвесь год.

Ля мясцовага храма – аднаго з найстарэйшых у рэгіёне – сёння шматлюдна з самай раніцы. Шануюць святога Ілію - апекуна вёскі - тут амаль што ў кожным доме. А сям'я Блізнюкоў штогод з'язджаецца на малую радзіму з розных куткоў Беларусі.

Усю гісторыю мястэчка па крупінках сабралі ў школьным музеі. Тут захавалі старажытныя знаходкі, звесткі аб мясцовых традыцыях і абрадах. Разам з новымі экспанатамі з'яўляюцца і цікавыя версіі паходжання назвы.

Да імянін вёскі тут заўсёды рыхтуюцца загадзя – малююць афішы і плакаты.

Дарэчы, напярэдадні тут пасяліліся і новыя жыхары. Напрыклад, гэтую саламяную ляльку стварылі спецыяльна да свята - як сімвал дабрабыту і багатага ўраджаю.

А вось гэтая інсталяцыя ў жартаўлівай форме нагадвае пра правілы дарожнага руху. Сёлета свята вёскі праводзяць з гумарыстычным акцэнтам. Ладзяць конкурсы, турніры і канцэрты, а напрыканцы вечара выберуць самага вясёлага жыхара Ільі.