Баевікоў "Ісламскай дзяржавы" адціснулі ад старажытнага горада Пальміра ў Сірыі

18 мая 2015

Прынамсі, так сцвярджаюць улады краіны. Паведамляецца, што падчас баёў за горад былі забітыя 300 чалавек. Раней баевікі занялі частку суседняга з Пальмірай горада - Тадмур. Ён знаходзіцца на стратэгічна важнай дарозе, якая вядзе да помнікаў эпохі элінізму. У ААН асцерагаліся, што ісламісты, вядомыя варварскім стаўленнем да культурнай спадчыны захопяць і знішчаць Пальміру, якая ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.