Беспарадкі ў Іерусаліме: больш як 300 параненых

11 мая 2021

У Іерусаліме зноў неспакойна.  Сутыкненні ля мячэці аль-Акса і ў Дамаскіх варот. Нагадаем, першапачаткова пратэсты выклікалі  планы па высяленні палесцінцаў з аднаго з раёнаў. Пасля мітынгі перараслі ў беспарадкі. Для разгону натоўпу паліцыя выкарыстала святлошумавыя гранаты. 

Падчас разгонаў за мінулыя дні паранена амаль тры сотні дэманстрантаў і 13 афіцэраў паліцыі. Дарэчы, зараз ізраільскія сілавікі раён ужо пакінулі.