Берлін заклікае Вашынгтон і Пекін ізноў сесці за стол перамоў

7 августа 2019

Берлін заклікае Вашынгтон і Пекін ізноў сесці за стол перамоў, што дазволіць знізіць градус напружанасці і прыйсці да кампрамісу на новым вітку гандлёвых войнаў. Паводле слоў міністра фінансаў Германіі Олафа Шольца, эскалацыя глабальнага гандлёвага канфлікту нанясе толькі шкоду сусветнай эканоміцы. У прыватнасці, гандлёвая вайна можа ўдарыць па германскім машынабудаванні. Раней Кітаем былі часова спыненыя закупы сельгаспрадукцыі з ЗША. Гэты крок стаў адказам на рашэнне амерыканскага боку ўвесці пошліны ў памеры 10 % на тавары з Паднябеснай коштам  300 мільярдаў долараў.