Кадры вырашаюць усё. Якія задачы паставіў кіраўнік дзяржавы сферы аховы здароўя і канкрэтна для яе новага кіраўніка

25 января 2024

Кадравае ўмацаванне сферы аховы здароўя, дапамога, якая аказваецца "на ўзроўні" асабліва ў сельскай мясцовасці і экспарт медыцынскіх паслуг. У тым ліку такія задачы кіраўнік дзяржавы ставіць перад новым міністрам аховы здароўя.

Кадравае рашэнне прынята 25 студзеня. Узначаліў Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. Чалавек вопытны і як практык, і як кіраўнік. Кіраўнік дзяржавы не толькі растлумачыў матывацыю свайго рашэння, але і праанансаваў, што кадравая ратацыя ў розных ведамствах будзе аж да прэзідэнцкіх выбараў. Практыка традыцыйная, "каб людзі бачылі, з кім далей будзем працаваць", растлумачыў Прэзідэнт. Якія задачы паставіў кіраўнік дзяржавы ў кантэксце цэлай сферы аховы здароўя і канкрэтна для яе новага кіраўніка, глядзіце ў сюжэце Ілоны Красуцкай (відэа).