Барак Абама выступіў з апошнім у якасці кіраўніка дзяржавы зваротам да амерыканцаў

11 января 2017

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выступіў з апошнім у якасці кіраўніка дзяржавы зваротам да амерыканцаў, у якім падвёў вынікі свайго васьмігадовага прэзідэнцтва. Па меркаванні Абамы, вынікі вельмі пазітыўныя: дзякуючы агульным намаганням, цытата, "Амерыка стала лепшай і мацнейшай", чым у 2009 годзе. Прэзідэнт звярнуўся да амерыканцаў з традыцыйнай ідэяй аб "велічы амерыканскай дэмакратыі" і неабходнасці яе абароны.

Барак Абама, 44-ы прэзідэнт ЗША: "Абарона нашага ладу жыцця патрабуе большага, чым толькі толькі наша армія. Дэмакратыя можа страчвацца, калі мы здаём свае дэмакратычныя каштоўнасці перад страхам, таму мы, грамадзяне, павінны захоўваць пільнасць супраць знешняй агрэсіі, павінны не паддавацца паслабленню нашых каштоўнасцяў, якія робяць нас тымі, хто мы ёсць".

У гэтай сувязі Абама згадаў і турму ў Гуантанама, якую жадаў зачыніць. Яна, дарэчы, усё яшчэ дзейнічае і, больш за тое, сёння  адзначае 15-гадовы юбілей. Зараз там утрымоўваюцца 55 чалавек, 45 з якіх сядзяць без прад'яўлення абвінавачанняў і, адпаведна, не чакаючы суда. Абраны прэзідэнт Дональд Трамп заявіў перад выбарамі, што ён будзе трымаць турэмны ізалятар адкрытым і, цытата, "загрузіць у яго кучу  дрэнных хлопцаў". Трамп стане ля руля ЗША менш чым  праз 10 дзён - інаўгурацыя адбудзецца 20 студзеня.