Аўстралійцаў, асуджаных за перавозку наркотыкаў, даставілі на месца пакарання

4 марта 2015

Двух аўстралійцаў, асуджаных у Інданезіі на смяротную кару за перавозку наркотыкаў, даставілі на месца пакарання. У якасці месца расстрэлу ўлады выбралі востраў Нусакамбанган. Тут вышэйшую меру пакарання прывядуць у дзеянне да канца тыдня. У апеляцыі асуджаныя напісалі, што змяніліся ў турме. Адзін пачаў вывучаць Біблію, а іншы стаў мастаком. Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат заявіў, што перспектыва пакарання арыштаваных 10 гадоў таму наркадылераў выклікае ў яго пачуццё агіды, але гэта суверэнная справа Інданезіі.