Чарговая забастоўка урачоў у Славеніі

28 мая 2015

Правесці маштабную акцыю пратэсту яны вырашылі ад бяздзейнасці ўрада краіны. Яшчэ сем гадоў таму медыцынскія арганізацыі распрацавалі і прапісалі свае стандарты і нормы. Аднак улады іх дагэтуль не прынялі і не зацвердзілі. Акрамя таго, славенскія дактары патрабуюць ад дзяржавы павышэння акладаў. Для пераканаўчасці ў дзень забастоўкі па ўсёй краіне працу прыпынілі дзясяткі клінік.