Apple паказала 10 лепшых фатаграфій, знятых на айфон

27 февраля 2019

Сярод пераможцаў апынуўся і беларус Мікіта Яраш. Удзельнічаць у конкурсе маглі ўсе ахвочыя. Дастаткова было размясціць сваю работу ў "Інстаграме" з хэштегам #Shot-On-iPhone. Пераможцаў вызначалі эксперты з розных краін. Здымкі размесцяць на рэкламных шчытах у буйных гарадах, магазінах "яблычнай" кампаніі і ў інтэрнэце. За іх выкарыстанне аўтары атрымаюць ганарары, сумы якіх не выдаюцца. Фатаграфіі былі атрыманыя рознымі мадэлямі смартфонаў - ад iPhone 7 да XS-Max.