Ангела Меркель: Еўрасаюз знаходзіцца ў крытычным становішчы

16 сентября 2016

Еўрасаюз знаходзіцца ў крытычным становішчы. Пра гэта сёння на нефармальным саміце ЕС у Браціславе заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель. Лідары 27 краін абмяркоўваюць будучыню саюза на фоне Brexit, таксама не менш сур'ёзныя праблемы - міграцыйны крызіс і тэрарызм. Ніякіх кардынальных рашэнняў або падпісання дакументаў у Браціславе не будзе. Сустрэча будзе больш нагадваць мазгавы штурм.