У ЗША сутыкнуліся пасажырскі цягнік і грузавы цягач

10 марта 2015

У ЗША ў горадзе Галіфакс сутыкнуліся пасажырскі цягнік і грузавы цягач. Пацярпелі больш за 60 чалавек. У выніку галаўны вагон саставу перакуліўся, а наступны сышоў з рэек. У момант сутыкнення ў цягніку знаходзіліся больш як 200 чалавек і 8 членаў экіпажа. Што стала прычынай аварыі, пакуль невядома.