Заўтра ў Мінску паветра не прагрэецца вышэй за 16 градусаў

14 сентября 2018

У выхадныя ў сталіцы і рэгіёне чакаецца воблачнае надвор'е. Заўтра ў Мінску абяцаюць моцныя, але непрацяглыя дажджы. Днём паветра не прагрэецца вышэй за 16 градусаў. У нядзелю пахмурнае надвор'е захаваецца, але будзе ўжо без ападкаў. Цяплець пачне толькі ў пачатку наступнага тыдня.

Новы восеньскі тыдзень яшчэ парадуе камфортным і цёплым надвор'ем. У дзённыя гадзіны прагназуецца да 23 градусаў цяпла.