Амерыканскаму спартыўнаму ўрачу далі 175 гадоў турмы за згвалтаванне

25 января 2018

Суд прызнаў Лары Насара, які працаваў са зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы, вінаватым у дамаганнях да спартсменак і іншых жанчын падчас медаглядаў. Абвінавачанні супраць яго высунулі больш за 150 чалавек. Адлік тэрміну пачнецца, толькі калі доктар Насар адбудзе 60-гадовае пакаранне, вынесенае раней па справе аб дзіцячай парнаграфіі.