Амерыканскія паліцэйскія выратавалі жыццё самазабойцу

13 ноября 2013

Пакончыць з сабой мужчына хацеў, скокнуўшы з Веразана-брыдж - самага доўгага моста Нью-Ёрка. На крайні крок яго падштурхнула нядаўняе звальненне з працы - няшчасны быў больш не ў стане пракарміць жонку і двухгадовага сына. У выніку пасля паўтарагадзінных угавораў паліцэйскім прыйшлося прымяніць сілу - яны прыкавалі самазабойцу да сябе наручнікамі, хаця мужчына ўжо і не вельмі супраціўляўся. Яго адразу ж павезлі ў бальніцу.