Госць анлайн-канферэнцыі - рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў

27 июня 2013
Тэлеканал Беларусь 3 запусціў серыю лепшых ваенных фільмаў кінастудыі Беларусьфільм. Паказ прымеркаваны да вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў і прадоўжыцца да канца лета. На тэму ваеннага кіно сёння дыскутавалі ў інтэрнэт-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі. Госцем анлайн-канферэнцыі стаў рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў. Народны артыст Беларусі паказаў сучасны погляд на падзеі Вялікай Айчыннай у карцінах Снайпер, Замах, Немец.
Аляксандр Яфрэмаў адказаў на два дзясяткі пытанняў. Азнаёміцца з адказамі вы можаце на нашым сайце tvr.by.