Амерыканка Кэці Хансен змагла паўтарыць трук Джэймса Бонда

5 ноября 2013
Спартсменка з гарадка Канкорд выскачыла з самалёта з парашутам і прызямлілася ў аўтамабіль Mustang. Машына ехала па шашы з хуткасцю 60 кіламетраў за гадзіну.

Відэа рызыкоўнага скачка апублікаванае ў Інтэрнэце і яшчэ толькі набірае прагляды. Пры гэтым яго аўтары папярэджваюць гледачоў, каб яны не спрабавалі паўтарыць трук, які сустракаўся толькі ў фільмах пра Джэймса Бонда.