Вядомыя творчыя людзі і спартсмены прыходзяць выканаць грамадзянскі абавязак

23 марта 2014
На выбарчых участках нашымі карэспандэнтамі сёння былі заўважаныя і тыя, хто прывык да павышанай увагі журналістаў, фатографаў, прыхільнікаў - людзі творчыя і спартсмены.

Выканаць грамадзянскі абавязак на выбарчы ўчастак прыйшоў народны артыст Беларусі Васіль Раінчык. Свой голас за аднаго з чатырох кандыдатаў аддаў і вядомы мастак Віктар Альшэўскі. Свайго кандыдата вдомыя асобы бачаць ініцыятыўным, якому па сілах дапамагчы людзям - вырашыць іх праблемы на месцах.