Аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле часова спыніў прыём і адпраўку самалётаў

18 февраля 2015
З-за моцнага снегападу міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў Стамбуле часова спыніў прыём і адпраўку самалётаў. Увогуле затрымана больш як 330 унутраных і міжнародных авіярэйсаў, у тым ліку і ў Мінск. Сёння вылет з беларускай сталіцы ў Стамбул часова затрыманы, рэйс адтуль - таксама, але, як пракаменціравалі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, не адменены. Турэцкія наземныя службы не паспяваюць расчышчаць ўзлётна-пасадачныя палосы, з-за гэтага ў паветранай гавані ўжо адбылося невялікае здарэнне: пасажырскі самалёт з Бейрута з'ехаў з паласы з-за абледзянення. Ніхто не пацярпеў, пасажыраў паспяхова эвакуіравалі.