Адрыяна Чэлентана сёння адзначае юбілей

6 января 2018

Знакамітаму італьянскаму акцёру і музыканту спаўняецца 80 гадоў. Ва ўсім свеце любяць і глядзяць фільмы з яго ўдзелам, якія па праве лічацца класікай італьянскага кіно.

Акрамя таго, Чэлентана з'яўляецца, бадай, самым вядомым і ўплывовым выканаўцам у гісторыі італьянскай музыкі За сваю кар'еру музыкант выпусціў 42 альбомы, якія разышліся тыражом 150 мільёнаў копій. На жаль для сваіх прыхільнікаў, абаяльны італьянец не выступае на сцэне ўжо некалькі гадоў. Апошні раз артыст даваў канцэрт у Вероне ў 2012 годзе.