Статыстыка па COVID-19 у свеце - лік захварэўшых перавысіў 172 млн чалавек

4 июня 2021
Колькасць людзей, якія заразіліся каранавірусам, у свеце перавысіла 172 мільёны. У Калумбіі сітуацыя з COVID-19 абвастраецца. У бальніцах не хапае ложкаў. Некаторых пацыентаў  размяшчаюць на вуліцах, у спецыяльна абсталяваных палатках. Аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі запоўненыя на 98 %.

Няпростая кавідная сітуацыя і ў Эквадоры. У краіне ахвярамі каранавіруса сталі ўжо больш за 20 тысяч чалавек. У сталіцы краіны Кіта запушчана спецыяльная служба, якая займаецца пошукам цел загінуўшых ад COVID-19 па-за ўстановамі аховы здароўя.


Першы выпадак "чорнай цвілі" ў Мексіцы


З кожным днём пашыраецца геаграфія распаўсюджвання  "чорнай цвілі". Першы выпадак заражэння грыбковай інфекцыяй выяўлены ўжо і ў Мексіцы ў 34-гадовага жыхара Мехіка, які раней перахварэў COVID-19. Паводле паведамленняў мясцовых урачоў, мужчыне патрабуецца тэрміновая аперацыя.