80-гадовы японец Юіціра Міура сёння дасягнуў вяршыні гары Эверэст

23 мая 2013

Ён стаў самым пажылым чалавекам у гісторыі, які пакарыў  самую высокую вяршыню свету. На гэта японцу спатрэбілася 8 дзён. Міура паспяхова ажыццявіў спробу вярнуць свае пазіцыі ў Кнізе рэкордаў Гінеса. Роўна 10 гадоў таму ён ужо пакараў гэтую вяршыню. Цяпер альпіністу трэба прайсці шлях назад, які можа быць не менш цяжкім.