673 тэрарысты ў Сірыі ліквідаваныя турэцкімі войскамі за час аперацыі "Крыніца міру"

17 октября 2019
Афіцыйныя лічбы прыводзіць Анкара. Аперацыю на ўсходзе ад ракі Еўфрат разгарнулі крыху больш за тыдзень таму. Паводле слоў Эрдагана, яе мэта - знішчыць тэрарыстычны калідор на паўднёвых межах Турцыі і забяспечыць мір у рэгіёне. 

Еўрапейскія лідары раскрытыкавалі ваенную аперацыю. На экстраннай нарадзе Савета Бяспекі ААН палітыкі выказалі моцную занепакоенасць.

Неадкладна спыніць наступ у Сірыі запатрабавалі таксама Берлін і Парыж. Пра гэта пасля сумеснай нарады заявілі Эмануэль Макрон і Ангела Меркель.