Лідары краін АДКБ пацвердзілі рашучасць развіваць партнёрскае ўзаемадзеянне

16 мая 2022
АДКБ павінна быць сур'ёзным элементам  у сучаснай сістэме стрымлівання і проціваг і актыўна ўдзельнічаць у фарміраванні новай міжнароднай архітэктуры.

Саміт лідараў кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы сёння прымае Масква. У Вялікім Крамлёўскім палацы - лідары Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні вельмі прама і прынцыпова гаварыў  пра сітуацыю ў свеце і ўсе праблемы АДКБ. Захад вядзе жорсткую барацьбу за свае пазіцыі. А супраць Беларусі і Расіі разгорнута поўнамаштабная гібрыдная вайна. НАТА агрэсіўна нарошчвае мускулы, зацягваючы да сабе нейтральныя краіны, дзейнічаючы па прынцыпе "хто не з намі, той супраць нас". На гэтым фоне ў АДКБ недахоп адзінства, які можа прывесці да трагічных наступстваў.

НАТА працягвае ўзмацняць усходні фланг

Насцярожанасць выклікае пастаянная мілітарызацыя і напампоўка зброяй усходняга фланга НАТА. Зараз на тэрыторыі 19-ці еўрапейскіх краін праходзіць маштабнае вучэнне "Абаронца Еўропы - 2022". Ад каго яны збіраюцца абараняцца - пытанне рытарычнае.

Відавочна, што сёння ні адна краіна не ўяўляе пагрозу для Паўночнаатлантычнага блока. Больш за тое, акрамя задзейнічаных на тэрыторыях Польшчы і краін Балтыі 15 тыс. чалавек у аперацыях узброеных сіл ЗША "Атлантычная рашучасць" і аб'яднаных узброеных сіл НАТА "Узмоцненая перадавая прысутнасць", дадаткова прыбыла групоўка для ўмацавання ўсходняга фланга альянсу  - звыш 10 тыс. вайскоўцаў. Калі, дапусцім, 7 гадоў таму было войскаў у гэтым месцы 3,5 тыс., то зараз іх каля 40 тыс".

Украінскае пытанне на парадку дня саміту АДКБ

Самае актуальнае пытанне міжнароднага парадку дня - сітуацыя на тэрыторыі Украіны. Гэтая дзяржава зараз цалкам знаходзіцца пад заходнім кантролем і не можа праводзіць незалежную і суверэнную палітыку. На думку беларускага лідара, карані цяперашняга канфлікту трэба шукаць на Майдане 2014 года.

Лідары краін АДКБ пацвердзілі рашучасць развіваць партнёрскае ўзаемадзеянне

Па выніках працы кіраўнікі дзяржаў падпісалі сумесную заяву. Лідары АДКБ пацвердзілі рашучасць і далей развіваць партнёрскае ўзаемадзеянне па розных кірунках ваеннага і абароннага будаўніцтва, нарошчваць скаардынаваныя дзеянні на міжнароднай арэне. Таксама было падпісана рашэнне аб узнагароджанні ўдзельнікаў міратворчай аперацыі ў Казахстане.