66-ты міжнародны Канскі кінафестываль адкрыўся паказам карціны Вялікі Гэтсбі

16 мая 2013

66-ты міжнародны Канскі кінафестываль адкрыўся паказам карціны Вялікі Гэтсбі База Лурмана. Паказваць карціну прыехаў рэжысёр і выканаўца галоўнай ролі Леанарда Дзі Капрыа. У конкурснай праграме гэтая стужка не ўдзельнічае. Усяго ж на “Залатую пальмавую галіну” прэтэндуюць 20 карцін. У склад журы сёлета ўвайшлі чатыры ўладальнікі Оскара: актрыса Ніколь Кідман, рэжысёр Энг Лі і акцёр Крыстафер Вальц, а ўзначаліў яго 66-гадовы рэжысёр Сцівен Спілберг. Найбольшыя чаканні звязаныя з кінастужкамі, рэжысёры, якіх у мінулым ужо атрымлівалі Залатыя ўзнагароды, гэта  За кандэлябрамі Содэрберга, Венера ў футры Паланскі і Унутры Льюіна Дэвіс братоў Коэнаў.