50 чалавек затрыманыя ў Гаазе на акцыі пратэсту супраць каранціну

6 мая 2020
Паліцыяй у Нідэрландах затрыманыя каля 50 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту супраць каранціну. Мітынг праходзіў у Гаазе недалёка ад будынка чыгуначнага вакзала.  У Нідэрландах зарэгістравана больш за 41 тысячу выпадкаў каранавіруса і больш як 5 тысяч смерцяў. Каранцінныя меры ў краіне дзейнічаюць з 15 сакавіка. Зачыненыя школы, а таксама кінатэатры і рэстараны.