Мінюст Румыніі выносіць на публічнае абмеркаванне законапраект аб папраўках у Крымінальны кодэкс

6 февраля 2017

Паводле слоў міністра, дакумент будзе ўключаць усе палажэнні і рашэнні Канстытуцыйнага суда наконт тых артыкулаў, якія былі аб’яўленыя неканстытуцыйнымі. Таксама Флорын Ёрдаке адзначыў, што рашэнне пра яго магчымую адстаўку будзе прынята пасля таго, як парламент разгледзіць пытанне аб даверы сацыял-дэмакратычнаму ўраду. Нагадаем: у Румыніі ўжо больш за тыдзень праходзяць масавыя мітынгі супраць амністыі. На вуліцы выйшлі больш як 500 000 чалавек.