419 млн нумароў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі выклалі ў інтэрнэт

5 сентября 2019

У інтэрнэце выявілі базу даных з сотнямі мільёнаў тэлефонных нумароў карыстальнікаў Facebook. У базу, якая размешчана на неабароненым серверы, трапілі даных 133 мільёнаў амерыканцаў, 18 мільёнаў брытанцаў і 50 мільёнаў в'етнамцаў. У адкрытым доступе, акрамя нумароў, апынуліся таксама ID-профілі карыстальнікаў. Інфармацыя магла палегчыць адпраўку спаму ўладальнікам тэлефонаў і ўліковых запісаў. Зрэшты, у самой сацыяльнай сетцы сцвярджаюць, што на серверы ўтрымліваюцца састарэлыя даныя. Мяркуецца, што яны збіраліся з дапамогай функцыі пошуку карыстальніка па нумары тэлефона, адключанай у красавіку мінулага года.