103 кіламетры на веласіпедзе з футбольным мячом на галаве

21 ноября 2016

Нігерыйскі футбаліст Гарысан Чынеду праехаў 103 кіламетры на веласіпедзе з футбольным мячом на галаве. Спартсмен спадзяецца, што яго новае дасягненне неўзабаве будзе зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Гінеса. Пачаў свой шлях футбаліст на пляжы ў прыгарадзе Лагаса, пасля чаго заехаў у цэнтр горада на паўднёвым захадзе Нігерыі, спрытна пераадольваючы розныя перашкоды. Папярэдні рэкорд Гінеса па яздзе на веласіпедзе на далёкія адлегласці з мячом на галаве паставіў салдат з Індыі.