Сталічны гарналыжны цэнтр да гэтага сезона абнавіўся

15 ноября 2016

За гарналыжнымі цэнтрамі Мінскай вобласці зімовы сезон на гэтым тыдні пачнецца і ў сталіцы. Навучальную і асноўную трасы рыхтуюць з дапамогай спецыяльных гармат - яны выпрацоўваюць снег, які будзе трымацца на схілах нават у плюсавую тэмпературу. Сталічны гарналыжны комплекс робіць стаўку на пачаткоўцаў, якія хочуць асвоіць сноўбард ці лыжы. Зрэшты, і вопытным аматарам спартыўнага драйву тут таксама будзе чым заняцца - гэта дазволіць галоўны схіл працягласцю больш за 200 метраў.

Аляксандр Грэбнеў, дырэктар гарналыжнага цэнтра: "Асноўны профіль гарналыжнага цэнтра - навучальна-трэніровачны. І тут лепш за ўсё рабіць першыя крокі ў справе падрыхтоўкі да таго, каб стаць прафесіяналам у горных лыжах і сноўбардзе. Плюс да ўсяго кіраўніцтвам федэрацыі пастаўлена задача развіваць гэты кірунак. І прыкладна 2 разы на месяц пры нармальных умовах надвор’я мы будзем праводзіць этапы Кубка Беларусі па гарналыжным спорце і сноўбардзе".

Сталічны гарналыжны цэнтр да гэтага сезона абнавіўся і тэхнічна. На выбар наведвальнікаў - самая сучасная экіпіроўка для катання на лыжах і сноўбардах.