Жаночая зборная па індор-хакеі Беларусі перамагла на чэмпіянаце Еўропы

27 января 2020
Наша жаночая зборная па індор-хакеі перамагла на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у мінскім Палацы спорту. У фінале беларускія прыгажуні абгулялі каманду Нідэрландаў. 

Вырашальны матч атрымаўся напружаным 

Саперніцы практычна ўсю сустрэчу аж да апошніх хвілін заключнай чвэрці лідзіравалі - 1:0. І беларускі адыграліся літаральна на фінальным флажку - 1:1. Адрознілася лепшы бамбардзір зборнай Марына Нікіціна. У серыі булітаў мацнейшымі нервы апынуліся ў нашых дзяўчат. Пераможны кідок таксама на рахунку Нікіцінай.


Гэты медаль стаў для беларусак 7-ым на кантынентальных форумах па індор-хакеі

Двойчы да гэтага нашы дзяўчаты бралі серабро. А яшчэ чатыры разы - бронзу. Дзякуючы такому паспяховаму выступленню дома беларуская дружына забяспечыла сабе месца на чэмпіянаце свету па індор-хакеі. Планетарнае першынство пройдзе ў 2021 годзе. Там пазмагаюцца 12 наймацнейшых каманд.