Упраўленне Следчага камітэта Гродзенскай вобласці сёння адзначае наваселле

4 октября 2013

Пасля амаль гадавога чакання супрацоўнікі ведамства, нарэшце, перарэзалі чырвоную стужку. У будынку, які спецыяльна рэканструявалі пад працу Следчага камітэта рэгіёну, будуць знаходзіцца два ўпраўленні - абласное і міжраённае. Таксама следчым далі сучасную тэхніку, сродкі сувязі і, што асабліва важна, спецыяльнае крыміналістычнае абсталяванне.


Сёння прайшло і ўзнагароджанне лепшых следчых вобласці. Новы будынак Гродзенскага ўпраўлення Следчага камітэта пакуль адзіны сярод рэгіёнаў, дзе ўсе службы ведамства размяшчаюцца ў адным месцы.