Жаночая зборная Беларусі па валейболе выходзіць у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2017

26 сентября 2016

Жаночая зборная Беларусі па валейболе з першага месца ў групе выходзіць у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы 2017 года, які пройдзе ў Азербайджане і Грузіі. У заключным паядынку адбору беларускі не пакінулі шанцаў Грэцыі 3:0, набралі сваё 13-е ачко і ступілі далей. З другога месца ў нашым квартэце ў трэці раўнд адбору прабілася Чэхія. Мужчынская зборная завяршыла падобны турнір на трэцім месцы.