Жаночая зборная Беларусі па індорхакею датэрмінова выйшла ў чвэрцьфінал Кубка свету

9 февраля 2018

Жаночая зборная Беларусі па індорхакею датэрмінова выйшла ў чвэрцьфінал Кубка свету, які праходзіць у Берліне. У сваёй групе нашы дзяўчаты гарантавалі сабе другое месца, абгуляўшы раней каманды ЗША, Швейцарыі і Казахстана, але саступіўшы галандкам. Сёння ў заключным матчы групавога этапа беларускі згуляюць з камандай Польшчы.